Афіша мерапрыемства
Афіша мерапрыемства
29 Ліпеня 2025 года

Запрашаем на урачыстае адкрыццё выставы "Застацца / Zostać"!

Мерапрыемства пра памяць і салідарнасць, пра асабістае і калектыўнае, пра эміграцыю, ідэнтычнасць і прысутнасць.

🗓 6 жніўня 📍 двор музея Free Belarus Museum (Foksal 11, Warszawa) 🕡 Збіраемся а 18:30, пачатак а 19:00

Увечары будзе шмат важнага і жывога:

  • пагаворым пра Алеся Пушкiна
  • спявае жаночы хор SPIEVY
  • грае DJ Xeenool
  • адкроем экспазыцыі сучаснага візуальнага мастацтва (14 мастакоў і мастачак, 19 прац з Польшчы, Літвы, Германіі, Італіі) і распавядзем пра аўкцыён.

Уваход вольны. Будзем рады бачыць кожнага і кожную!

Афіша выставы
Афіша выставы
3 Ліпеня 2025 года

У Варшаве адкрываецца выстава сучаснага мастацтва "Застацца/ Zostać"

6 жніўня 2025 года ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адкрыецца выстава "Застацца / Zostać", прысвечаная 60-годдзю Алеся Пушкіна — мастака, для якога свабода была каштоўнасцю, а мастацтва сродкам гаварыць пра боль, годнасць і супраціў.

У цэнтры выставы - жывы, эміграцыйны досвед сённяшніх аўтараў, якія працягваюць гаварыць на мове, набліжанай да духу Пушкіна.

Выстава будзе працаваць да 20 жніўня. Уваход вольны.

27 Красавіка 2025 года

Форма ўдзелу ў выставе "Zostać" з нагоды 60-годдзя Алеся Пушкіна

Выстава "Zostać" натхнёная досведам Алеся Пушкіна, але не абмяжоўваецца ім. Мы адкрытыя да работ, што даследуюць:

  • тэмы міграцыі і трансфармацыі
  • пошук сваёй ідэнтычнасці
  • вопыт жыцця "паміж" — краінамі, мовамі, станамі
  • асабістыя перажыванні і формы мастацкага сведчання

Дзе: Варшава, Музей Вольнай Беларусі Калі: 06.08.2025 Дэдлайн падачы: 20.05.2025 Вынікі: Першы тыдзень чэрвеня

Алесь Пушкін
Алесь Пушкін
28 Кастрычніка 2024 года

ПРЭМ'ЕРА фільма «Апошнія словы»

24 лістапада адбудзецца прэм'ера дакументальнага фільма «Апошнія словы», прысвечанага апошнім гадам жыцця і творчасці мастака.

ПРЭМ'ЕРА фільма «Апошнія словы» на фестывалі беларускіх фільмаў BULBAMOVIE (10 Festiwal Filmów Białoruskich 22-24/11/2024 Warszawa Kino Iluzjon)

24 лістапада 2024 г. 19.00 у Sala Stolica рэжысёр: Раман Шель Беларусь/Нямеччына, 2024 г. 60 хв.

Афіша выставы
Афіша выставы
25 Жніўня 2024 года

Ales Pushkin. AFTERLIFE — Фінісаж

Ales Pushkin. AFTERLIFE - Finisage

Музей Вольнай Беларусі (Варшава, Foksal 11) 30.08.2024 at 19:00 выстава працуе да 31.08.2024

Музей Вольнай Беларусі запрашае на фінісаж выставы "Ales Pushkin. AFTERLIFE"

Афіша выставы
Афіша выставы
1 Жніўня 2024 года

Выстава 'Ales Pushkin. AFTERLIFE'

Выстава працягнецца з 6 па 31 жніўня 2024 года.

Адрас: Музей Вольнай Беларусі: Варшава, Foksal 11 Куратар: Андрэй Дурэйка

Гадзіны працы:

  • аўторак – пятніца: 16:00–20:00
  • субота – нядзеля: 12:00–20:00
Афіша выставы
Афіша выставы
5 Ліпеня 2024 года

Выстава турэмных малюнкаў Алеся Пушкіна і вечар памяці мастака ў Вільні

Выстава турэмных малюнкаў Алеся Пушкіна і вечар памяці мастака ў Вільні

Падчас вечарыны адбудзецца адкрыццё выставы ягоных сапраўдных малюнкаў. Лісты з турмы і малюнкі — апошнія творы мастака, якія ілюструюць жыццё за кратамі. Прыходзьце згадаць і ўшанаваць мастака і пабачыць на свае вочы ягоныя творы.

Афіша выставы
Афіша выставы
21 Сакавіка 2024 года

Выстава арыгінальных жывапісных прац мастака Алеся Пушкіна

Пляцоўка беларускай прасторы «Робім разам» 24.03.2024 – 14.04.2024

24 сакавіка 2024 года, да Дня Волі, адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу Алеся Пушкіна. Карціны паходзяць з прыватных калекцый польскіх знаўцаў творчасці Пушкіна.